Колькасць хворых на COVID-19 у Беларусі перавысіла 100 тысяч чалавек
Паводле афіцыйнай статыстыкі колькасць хворых на COVID-19 па стане на 2 лістапада з пачатку эпідэміі склала 100 тысяч 400 чалавек, паведамляе Мінздароўя.
За апошнія суткі дадаўся 941 новы выпадак каранавіруса.
За час эпідэміі памерлі 989 пацыентаў (+4).
Паправіліся і былі выпісаныя 87 400 пацыентаў, у якіх раней пацвердзілі COVID-19 (+208).
Агулам было праведзена 2 537 798 тэстаў на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.