Колькі будуць плаціць сем'ям з дзецьмі да трох гадоў са жніўня?

Сям'я / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Сям'я / Фота ілюстрацыйнае, pixabay

Памеры дапамогі па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў падрастуць са жніўня, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. За год дапамога вырасла крыху больш, чым на 12%.

Вось колькі будуць плаціць бацькам дзяцей да трох гадоў:

  • на першае дзіця — 556,05 рубля,
  • на другое і наступных дзяцей — 635,48 рубля,
  • на дзіця з інваліднасцю — 714,92 рубля.

У Беларусі памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваецца двойчы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Калі параўноўваць з першым паўгоддзем гэтага года, сем'і пачнуць атрымліваць не нашмат больш — рост дапамогі складзе крыху больш за 3%. А вось ад леташняй жнівеньскай дапамогі сума будзе адрознівацца мацней — прыкладна на 12%.

У Беларусі такая дапамога будзе выплачвацца бацькам больш за 238 тысяч дзяцей. За год з бюджэту на гэта выдаткуюць каля 1,7 млрд рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі