Колькі разоў мусіць падаражэць бензін, каб адмяніць транспартны падатак?
Фота: www.europe1.fr
З пачатку года бензін ужо 7 раз падаражэў на 1 капейку, дызпаліва — 8 разоў, і на гэтым цэны спыняцца не збіраюцца. А беларусы не перастануць з горам папалам плаціць дзяржаве транспартны падатак — пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
Паводле звестак Белстата, на ўнутраным рынку за год (дадзеныя за 2016) прадаецца 1143 тысячы тон бензіну і 2608 тысяч тон дызпаліва. Перавядзём тоны ў літры і атрымаем 1565,7 млн літраў бензіну і 3391,4 млн літраў дызпаліва.
Цяпер падзелім суму пошліны на прадаваныя за год бензін і дызпаліва і атрымаем... 6,5 капеек. На такую суму мусіць падаражэць бензін, каб кампенсаваць дзяржаве пошліну на дарогі, якую яна ўсё роўна не збярэ ў запланаваным аб'ёме.