Колькі заплацяць ветэранам сёлета?
Колькі заплацяць ветэранам?
7 сакавіка Саветам Міністраў прынята пастанова "Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2024 годзе".
Матдапамога будзе аказана атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і (або) з іншых дзяржаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Беларусі ў галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння.
У памеры 4 000 рублёў матдапамогу атрымаюць:
- інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.;
- асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 – 1945 гадах.
Па 2 000 рублёў выплацяць асобам у тым ліку ўзнагароджаныя ордэнамі ці медалямі СССР. Па 1000 рублёў атрымаюць члены сем'яў ваеннаслужачых, былыя вязні канцлагераў, а таксама інваліды з дзяцінства ў выніку ранення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.