На "Лініі Сталіна" ўзновяць акт генацыду

Лінія Сталіна

Лінія Сталіна / са старонкі комплекса ў Фэйсбуку

"3 ліпеня ў рэканструкцыі бою на "Лініі Сталіна" будзе ўзноўлены (у арыгінале па-руску "воспроизведен". — Еўрарадыё) акт генацыду, здзейснены немцамі на нашай зямлі".

Такая абвестка з'явілася ў сацсетках гісторыка-культурнага комплексу, размешчанага каля Заслаўя. Мяркуючы па відэароліку, прымацаванаму да абвесткі, там пакажуць, як людзей жыўцом спальваюць у буданчыку.

Беларуская прапаганда апошнім часам зацыклілася на тэме генацыду часоў Другой сусветнай вайны — каб менш увагі звярталі на цяперашнія злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Аднак узнаўленне акту генацыду — гэта штосьці новае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі