Коля Лукашэнка ў вышымайцы прымаў удзел у дабрачынным забегу

Коля Лукашэнка ў вышымайцы прымаў удзел у дабрачынным забегу

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы прынялі ўдзео у дабрачынным забегу ў дапамогу дзецям, паведамляе БЕЛТА. Разам з педагогамі школы і вучнямі ў забегу прымаў удзел Коля Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка краіны. Хлопец быў апрануты ў вышымайку з нацыянальным беларускім арнаментам — у такой самай вышымайцы нядаўна з’яўляўся на публіцы і яго бацька.

У Астрашыцкім гарадку знаходзіцца Рэспубліканская дзіцячая лякарня медыцынскай рэабілітацыі, у якой лекуюцца дзеці з цяжкімі захворваннямі — гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак. Менавіта на яе рахунак мабільны аператар Velcom пералічыць 100 тысяч рублёў, калі беларусы супольна пераадолеюць 100 тысяч км.

Коля Лукашэнка ў вышымайцы прымаў удзел у дабрачынным забегу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі