Конкурс сярод платнікаў у медуніверсітэт — 3 чалавекі на месца

У параўнанні з мінулым годам прахадны бал на платнае у медуніверсітэце (лячэбны факультэт) вырас на 62 балы. Толькі адзін з трох платнікаў пройдзе па конкурсе.
Прыёмная камісія БДМУ: “Папярэдні прахадны бал на лячэбны факультэт сёлета на платнае ў нас — 273. А быў у мінулым годзе 211! На стаматалогію сёлета 257, але гэта папярэднія дадзеныя, яны могуць змяніцца. Мінулым годам на стаматалагічны факультэт быў 213 прахадны бал на платнае”.

Дарэчы, на стаматалагічны факультэт конкурс сярод платнікаў крыху меншы – 2 чалавекі на месца. Але ў параўнанні з мінулым годам і тут ён вырас. Такая ж сітуацыя у многіх іншых ВНУ сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі