Кожны чацвёрты жыхар Зямлі даваў хабар

Найперш навукоўцаў цікавіў узровень карупцыі. Сярод краін, жыхары якіх палічылі, што ў іх дзяржаве за апошні год карупцыя зменшылася, — Грузія, Бельгія, Сербія, Судан, Азербайджан, Тайвань, Руанда, Філіпіны і Фіджы.

Адказ "сітуацыя не змянілася" далі грамадзяне Балгарыі, Крыта, Даніі, Японіі, Іардана, Казахстана, Паўднёвай Карэі, Кыргызстана, Латвіі, Малайзіі, Нарвегіі, Швейцарыі.

Рэспандэнты з іншых краінаў адзначылі падвышэнне карупцыі ў сваіх дзяржавах.

Кожны чацвёрты з ліку апытаных па ўсім свеце даваў хабар за тыя ці іншыя паслугі. Самы высокі паказчык хабарніцтва ў Ліберыі і Сьера-Леонэ — больш за 75% рэспандэнтаў адказалі, што ім даводзілася даваць хабары. Самы нізкі паказчык у Аўстраліі, Бельгіі, Канадзе, Японіі, Грузіі, Нарвегіі, Партугаліі, Іспаніі і Фінляндыі — менш за 5%.

Даследаванне праходзіла ў 107 краінах свету, ад Афганістана да Зімбабвэ. На жаль, у беларусаў пра карупцыю і хабар запытацца забыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі