Крама "Мой модны кут" закрываецца пасля затрымання ўладальніка і яго жонкі

Крама "Мой модны кут" закрываецца пасля затрымання ўладальніка і яго жонкі

Закрываецца мінская крама "Мой модны кут". Пра гэта паведамляецца на яе старонцы ў Instagram: "Нашая крама... будзе зачынена да лепшых часоў. Хаця б да тых, пакуль сэрца і душа нашай крамы не выйдуць на свабоду".

28 студзеня ўладальніка крамы Валерыя Есіпёнка затрымалі ў судзе Савецкага раёна сталіцы, куды ён прыйшоў да сваёй жонкі Алены. Яна была затрыманая проста ў краме 26 студзеня. Яе справу адправілі на "дапрацоўку". У дачыненні Есіпёнка праводзіцца "праверка". У Валерыя і Алены Есіпёнак двое дзяцей.

"Спадзяемся, што вы ведаеце ўсю сюррэальнасць нашай сітуацыі, — піша прадстаўнік крамы. — Шчыра дзякуем за салідарнасць, паведамленні і цёплыя словы".

Крама "Мой модны кут" гандлявала беларускімі сувернірамі, адзеннем, паштоўкамі, кнігамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі