Крэмль патрабуе ад Кіева заплаціць за газ у “ДНР” і “ЛНР”

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што за паліва, якое Масква пастаўляе ў Данецкую і Луганскую вобласць, павінен плаціць Кіеў.

Паводле кіраўніка расійскага ўраду, Кіеў так і не аднавіў газазабеспячэнне гэтых абласцей, і Расія пастаўляе газ у гэтыя рэгіёны па альтэрнатыўным маршруце.

“Паводле дзеючых кантрактных абавязанняў Кіеў папярэдне аплочвае расійскі газ. З сённяшнімі аб’ёмамі нашых’ паставак, уключна з “ДНР” і “ЛНР”, украінскіх грошай хопіць усяго на некалькі дзён. За газ трэба плаціць”, — напісаў Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Раней паведамлялася, што з аўторка пастаўкі прыроднага газу ў Данбас спынілася з-за разбурэння інфраструктуры ў выніку абстрэлаў.

Пазней у “Нафтагазе” паведамілі, што пастаўкі адноўленыя, аднак кампанія не будзе іх аплочваць, бо, на думку Кіева, гэта супярэчыць кантракту, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі