Крэмль — пра Беларусь: неапраўданая жорсткасць недапушчальная
Жорсткасць сілавікоў на мітынгах у Беларусі, не справакаваная дзеяннямі пратэстоўцаў, "непажаданая і недапушчальная". Такую заяву зрабіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС. Пры гэтым ён заклікае не забываць пра нейкія "правакацыі супраць сілавікоў", якія нібыта здараюцца.
Пяскоў падкрэсліў, што ў Крамлі сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі, дзе ўжо 100 дзён прайшло з пачатку пратэстаў. Сілавікі затрымалі, па розных ацэнках, ад 20 да 30 тысяч чалавек, ёсць загінулыя. Масква хацела б бачыць Беларусь "спакойнай, стабільнай, квітнеючай і свабоднай ад нейкага ўплыву звонку", заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.