Крэмль: прызнанне "ДНР/ЛНР" не адпавядае мінскім пагадненням

Крэмль: прызнанне "ДНР/ЛНР" не адпавядае мінскім пагадненням

Уладзімір Пуцін прыняў да ведама зварот Дзярждумы аб прызнанні "ДНР" і "ЛНР". Але такое прызнанне не адпавядае мінскім пагадненням, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Ён дадаў, што нейкага выразна прапісанага рэгламенту дзеянняў у такіх сітуацыях не існуе.

"Прэзідэнт акцэнтаваў, што галоўнае — гэта дапамагчы ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе [Украіны], а зрабіць гэта можна, толькі ўсяляк спрыяючы імплементацыі Мінскага комплексу мер", — прыводзіць ТАСС словы Пяскова. 

15 лютага Дзярждума Расіі большасцю галасоў прыняла пастанову аб неабходнасці прызнання незалежнасці так званых "ЛНР" і "ДНР". За пастанову прагаласаваў 351 чалавек, 16 — супраць, адзін устрымаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі