Кроў на твары мінскага амапаўца: сілавікі змагаліся за чорны берэт

Кроў на твары мінскага амапаўца: сілавікі змагаліся за чорны берэт

13 байцоў мінскага АМАПа атрымалі чорныя берэты. Аднак за права яго нашэння яны прайшлі выпрабаванні. 4 амапаўцы іх не вытрымалі. Як інфармуе sb.by, выпрабаванні прайшлі напярэдадні 31-годдзя атрада міліцыі асаблівага прызначэння. Для мінскіх амапаўцаў гэта было ўпершыню. Яны мусілі пераадолець 5-кіламетровую паласу перашкодаў, выканаць практыкаванні па стральбе. Напрыканцы былі спарынгі па рукапашным баі. Кандыдату трэба было вытрымаць тры раўнды, калі супраць яго выходзілі свежыя сапернікі.

Чорныя берэты ўручаў начальні сталічнай міліцыі Іван Кубракоў.

Як вядома, ва ўнутраных войсках МУС існуе традыцыя здачы на крапавы берэт. Сёлета яго атрымалі 23 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі