Крымінальная справа супраць кіраўніка ВНУ Міністэрства гандлю (фота)
Яна распачатая ў адносінах рэктара Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.
Наталлі Каралёвай інкрымінуецца "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў буйным памеры". Ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Як паведамляе "Ежедневник", паводле папярэдніх дадзеных, рэктар падазраецца ў крадзяжы сродкаў установы адукацыі ў памеры амаль 35 мільёнаў рублёў. Для гэтага была выкарыстана схема фіктыўнага працаўладкавання. Яе знаёмая лічылася на пасадзе спецыяліста па маркетынгу больш за 2 гады, аднак на працы не з'яўлялася і свае працоўныя абавязкі не выконвала. Аднак ёй рэгулярна налічаўся заробак. Мяркуецца, што яго прысвойвала рэктар ВНУ.
Фота — gipkp.com