Крыштаповіч: Рэальная незалежнасць можа быць толькі ў Еўразійскім саюзе

11 ліпеня ў Мінску ў канферэнц-зале гатэля "Рэнесанс" праходзіць экспертны круглы стол "Еўразійскі саюз: праблемы станаўлення і перспектывы развіцця". У ім удзельнічаюць эксперты, дыпламаты і чыноўнікі з Беларусі і Расіі.

Леў Крыштаповіч у сваёй прамове параўнаў незалежнасць з "гордай маленькай птушкай" ды лічыць, што ёй не варта захапляцца.

Крыштаповіч: "Прачыталі мы пра панятак незалежнасці і носімся з ім у паліталогіі, у сваіх артыкулах. А насамрэч рэальная незалежнасць, суверэнітэт можа адбыцца, рэалізавацца ў рамках саюзнасці, у дадзеным выпадку мы гаворым пра Еўразійскі саюз".

Намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта лічыць, што ў пошуку беларускай нацыянальнай ідэі таксама дапаможа... еўразійская інтэграцыя.

На здымку Еўрарадыё: Намеснік начальніка ўпраўлення еўразійскай інтэграцыі МЗС Беларусі Аляксей Самасуеў, Леў Крыштаповіч, дарадца амбасады Расіі Уладзімір Марчук і галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі