Крывец: Я гатовы гуляць за зборную, але чаму не бяруць — пытанне да трэнера
Лепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе Сяргей Крывец зноў не трапіў у склад нацыянальнай зборнай. У сёлетнім першынстве краіны паўабаронца барысаўскага БАТЭ забіў 11 галоў і аддаў 6 галявых перадач Яшчэ ў чэрвені Крывец гуляў за "маладзёжку" на чэмпіянаце Еўропы, але
цяпер туды ён не трапляе з-за ўзросту. А вось для Бернда Штанге
дасягненні паўабаронцы БАТЭ застаюцца незаўважнымі.
“Па-мойму, гэта пытанне не да мяне. У мяне, вядома, вялізнае жаданне гуляць за нацыянальную каманду. Але склад вырашае галоўны трэнер”, — пракаментаваў Еўрарадыё Сяргей Крывец.
Адзначым, што Бернд Штанге на бліжэйшыя матчы з Харватыяй і Украінай назваў 22 футбалістаў. Сярод іх ёсць, напрыклад, Віталь Кутузаў, які з-за перабору жоўтых картак першы матч прапусціць. Таксама трэнер выклікаў з Кітая Вячаслава Глеба. У астатнім склад каманды ў параўнанні з мінулым матчам не змяніўся.
Фота — novosti.err.ee