Кубракоў: верагодна, мы накіравалі ў Інтэрпол запыт на экстрадыцыю Пуцілы

Кубракоў: верагодна, мы накіравалі ў Інтэрпол запыт на экстрадыцыю Пуцілы

Беларусь накіравала ў Інтэрпол запыты на экстрадыцыю фігурантаў так званых "пратэсных крымінальных спраў". Пра гэта ў інтэрв'ю sputnik.by распавёў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Ён заявіў, што праца па вышуку падазраваных вядзецца пастаянна.

Журналіст спытаўся, ці накіравалі ў Інтэрпол запыт на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы — стваральніка канала, які першым быў у Беларусі абвешчаны экстрэмісцкім, ды іншых фігурантаў пратэсных спраў. На гэта Кубракоў адказаў: "Я разумею, што гэтыя прозвішчы гучаць усё часцей і часцей, але для мяне як для міністра гэта адны з падазраваных па крымінальных справах. Таму я думаю, што накіраваныя".

Раней паведамлялася, што Генпракуратура даслала ў Нацыянальнае Цэнтральнае бюро Інтэрпола дакументы на вышук экс-дырэктара Купалаўскага тэатра, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.

Дарэчы, і Пуціла, і Латушка, і нават Святлана Ціханоўская ў Беларусі ўнесеныя ў спіс асобаў, датычных да тэрарызму.

Між тым, Інтэрпол не абвяшчае ў вышук асобаў, якіх пераследуюць па палітычных, рэлігійных ці іншых падобных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі