"Купіць партыю" — ці магчыма такое ў Беларусі?
Прадпрымальнік Сяргей Чэрачэнь перайшоў з праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі ў апазіцыйную партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ў студзені 2018 года. І ўжо ў ліпені таго ж года быў прызначаны першым намеснікам тагачаснага старшыні партыі Станіслава Шушкевіча. А яшчэ праз некалькі месяцаў быў абраны старшынёй БСДГ. Днямі Сяргей Чэрачэнь заявіў пра свой намер балатавацца кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года.
Што стаіць за рэзкай зменай палітычных прыярытэтаў прадпрымальніка і навошта яму апазіцыйная партыя? Ці стане Сяргей Чэрачэнь новым спарынг-партнёрам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах? Ці гатовы ён да пагрозы страціць бізнес з-за сваіх палітычных амбіцый і ці сапраўды ім кіруюць менавіта амбіцыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Сяргей Чэрачэнь.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!