Курс долара ў Беларусі 8 траўня вырас
У аўторак, 8 траўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павысіўся — з 2,0185 да 2,0203 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў паніжацца — з 2,4079 да 2,4056 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2082 беларускага (у панядзелак — 3,2162).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.