Курс кошыка валют упершыню перавысіў пачатковы ўзровень

Курс кошыка валют да беларускага рубля ўпершыню перавысіў пачатковы ўзровень.

На 14—16 сакавіка курс кошыка, куды роўнымі долямі ўваходзяць долар ЗША, еўра і расійскі рубель, складае каля 960 рублёў. Гэта  амаль на 9 рублёў больш, чым курс на 13 сакавіка.
Курс кошыка бесперапынна рос з 6 сакавіка.

13 сакавіка ўпраўленне інфармацыі Нацбанка распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім зазначае, што ўстаноўлены на выхадныя дні курс кошыка валют "практычна адпавядае яго ўзроўню на момант увядзення". З моманту ўвядзення прывязкі курсу да кошыка валют паніжэнне беларускага рубля да долара ЗША склала 8,7%, да еўра — 0,6%, умацаванне ў адносінах да расійскага рубля — 8,3%.

У будучым кошт кошыка валют будзе падтрымлівацца Нацыянальным банкам "у межах 5-працэнтнага калідора дапушчальных адхіленняў".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі