Курсы долара і еўра 21 лютага ў Беларусі зноў панізіліся
21 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1455 да 2,1411 беларускага рубля. Курс еўра таксама паніжаецца — з 2,4349 да 2,4287 рубля. Расце толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2684 беларускага (у сераду — 3,2610).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля не змяніўся.