Курсы долара і еўра 27 лютага зноў выраслі
27 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1384 да 2,1385 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,4281 да 2,4339 рубля. Курс расійскай валюты працягвае падаць: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2521 беларускага (у паўторак — 3,2611).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,11%.