Курсы долара і еўра ў Беларусі 10 траўня панізіліся
У сераду, 10 траўня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зменшыўся — з 2,0203 да 2,0173 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,4056 да 2,3936 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2301 беларускага (у аўторак — 3,2082).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.