Курсы долара і еўра ў Беларусі 26 лютага выраслі

Курсы долара і еўра ў Беларусі 26 лютага выраслі

Па выніках таргоў, якія прайшлі 26 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША аднавіў рост — з 2,1367 да 2,1384 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,4260 да 2,4281 рубля. А вось расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2611 беларускага (у панядзелак — 3,2764 ).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,18%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі