Курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі пасля абвалу рубля ў Расіі
10 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі пасля абвалу рубля ў Расіі. Аслабленне курса расійскага рубля адбылося на фоне зніжэння асноўных біржавых індэксаў, звязанага з падзеннем каціровак акцый расійскіх кампаній з-за новых амерыканскіх санкцый.
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9757 да 2,0258 беларускага рубля, курс еўра таксама істотна вырас — з 2,4227 да 2,4879 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2507 беларускага (у панядзелак — 3,3590).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,34%.