Лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў у Беларусі пакуль не могуць
Лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў у Беларусі пакуль не могуць. Аднак медыкаў вучаць рабіць дыферэнцыяльную дыягностыку захворвання. Пра гэта заявіў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.
Па яго словах, у нашай краіне распрацоўваюцца тэст-сістэмы для своечасовай дыягностыкі воспы малпаў. Распрацоўкамі займаюцца спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Мяркуецца, што беларускія тэсты будуць распрацаваныя да сярэдзіны чэрвеня.
Пры неабходнасці правесці тэсты раней, матэрыялы перададуць у расійскі інстытут "Вектар", які належыць Расспажыўнагляду.
Таксама Тарасенка паўтарыў ранейшую заяву Мінздароўя, што верагоднасць завозу інфекцыі ў Беларусь лічыцца нізкай, бо многія дзяржавы спынілі авіякантакты з нашай краінай. Тым не менш у пунктах пропуску на мяжы Беларусі ўзмацнілі меры санітарна-каранціннага кантролю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.