Ларс фон Трыер здыме серыял, падобнага якому яшчэ не было
Ён атрымае назву "Дом, які пабудаваў Джэк", а здымацца будзе ў 2016 годзе.
Скандальна вядомы дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер здыме англамоўны серыял "Дом, які пабудаваў Джэк". Пра гэта паведамляе прадзюсарская кампанія рэжысёра Zentropa.
Паплечнік фон Трыера прадзюсар Пітэр Джэнсан называе серыял "беспрэцэдэнтным". Маўляў, "вы нічога падобнага не бачылі і ніколі не ўбачыце зноў, так што, затрымайце дыханне".
На 71-м венецыянскім кінафестывалі, дзе адбылася прэм'ера рэжысёрскай версіі "Німфаманкі", мусіў прысутнічаць і сам рэжысёр. Але ў апошні час ён адмяніў палёт па прычыне панічнай атакі, паведаміла прэс-служба фестывалю.
Прадзюсар фон Трыера Луіза Вэст там жа пацвердзіла, што ён працуе над вялікім праектам для тэлебачання. Пра серыял "Дом, які пабудаваў Джэк" вядома толькі, што гэтай восенню аўтар "Догвіля" напіша сцэнарый, а здымкі пачнуцца ў 2016 годзе.
"Дом, які пабудаваў Джэк" стане не першай працай фон Трыера для тэлебачання. 10 гадоў таму ён зняў серыял "Каралеўства", які праз тры гады атрымаў працяг.
Паводле snob.ru
Фота: news.mail.ru