Латвійская паліцыя аб'явіла ў вышук Юрыя Пелціса: паехаў у Беларусь і знік

Юрый Пелціс

Юрый Пелціс / ok.ru

Латвійская паліцыя аб'явіла ў вышук Юрыя Пелціса, які паехаў у Беларусь у камандзіроўку і знік. З 20 сакавіка грамадзянін Латвіі не выходзіць на сувязь, і пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.

Пелціс 1973 года нараджэння. Яго рост — каля 172 см. Мяркуецца, што ён быў апрануты ў рабочую вопратку ці джынсы. З сацсетак вынікае, што Юрый Пелціс можа быць прыхільнікам "рускага свету".

У вышук латвійскі грамадзянін быў аб'яўлены 23 сакавіка.

Раней улады Латвіі заклікалі сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь, папярэджвалі пра небяспеку, якая іх там можа чакаць. Былі шматлікія выпадкі затрыманняў.

Латвійская паліцыя аб'явіла ў вышук Юрыя Пелціса: паехаў у Беларусь і знік
lvportals.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі