Сенатар Гайдукевіч ініцыюе рэферэндум, каб павялічыць тэрмін прэзідэнцтва
Ліберальна-дэмакратычная партыя прапануе правесці ў Беларусі рэферэндум па зменах у Канстытуцыю краіны. Адпаведнае рашэнне прынятае на пасяджэнні Вышэйшага Савета і Цэнтральнага камітэта ЛДП з удзелам кіраўнікоў усіх партыйных рэгіянальных структураў. Правесці рэферэндум прапануецца ў 2018 годзе адначасова з мясцовымі выбарамі.
ЛДП прапаноўвае павялічыць тэрмін прэзідэнцтва ў Беларусі з 5 да 7 гадоў. Тэрміны дэпутатаў усіх узроўняў — ад мясцовых і да Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі — прапаноўваецца павялічыць з 4 да 5 гадоў.
Акрамя таго, партыя прапануе перайсці ў выбарах дэпутатаў усіх узроўняў на прапарцыйна-мажарытарную сістэму.
Дарэчы, першым пра неабходнасць зменаў у Канстытуцыі 7 кастрычніка загаварыў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, кіраўнік дзяржавы не ўдакладніў, якія змены ён плануе.
Мельянцоў: Змены Канстытуцыі звычайна звязаныя з аўтарытарызмам
Прадстаўнік ЛДП Алег Гайдукевіч распавядзе пра гэта ў эфіры Еўрарадыё ў 14.00 пасля выпуску навінаў.