Леанід Якубовіч прыляцеў у Мінск на чэмпіянат свету па верталётным спорце

Леанід Якубовіч прыляцеў у Мінск на чэмпіянат свету па верталётным спорце

З 24 па 29 ліпеня пад Мінскам пройдзе чэмпіянат свету па верталётным спорце і авіяфестываль “Пранеба”. На прэс-канферэнцыі чэмпіянату на мінскім аэрадроме “Баравая” нечакана з’явіўся расійскі тэлевядучы Леанід Якубовіч.

На “Баравой” вядучы праграмы “Поле чудес” не ўпершыню, ён даўно цікавіцца авіяспортам. Яму падабаецца, што тут кожны чалавек можа “дакрануцца” да авіятэхнікі.

Я быў амаль у кожнай краіне свету. І ў кожнай краіне лётаў”,  — распавёў журналістам Якубовіч.

Любімы верталёт тэлевядучага — Мі-2.

Той, хто навучыўся лётаць на Мі-2, зможа лётаць і на табурэтцы. На чым заўгодна! Міль — геній. Усё, што ён зрабіў, — геніяльна”.

 

Леанід Якубовіч прыляцеў у Мінск на чэмпіянат свету па верталётным спорце

Якубовіч будзе браць удзел у адкрыцці Чэмпіянату на аэрадроме Ліпкі і падыме ў паветра верталёт Мі-2. Гэтае мерапрыемства наведае Аляксандр Лукашэнка.

У 16-м чэмпіянаце свету па верталётным спорце возьмуць удзел каманды з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швейцарыі. Яны будуць спаборнічаць у чатырох дысцыплінах: “Навігацыя”, “Палёт на дакладнасць”, “Развозка грузаў” і “Слалам”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі