Леанід Заіка: У гандлі з Расіяй мы прайграем 750 мільёнаў долараў штомесяц

Аслабленне расійскага рубля ў адносінах да долара і еўра не павінна адбіцца на пазіцыі беларускага рубля. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў эканаміст Леанід Заіка.  Нагадаем, што расійская валюта сёння знізілася у адносінах да долара амаль на рубель, у адносінах да еўра — прыкладна на паўрубля.

Падобныя ваганні курсаў, кажа эксперт, гэта часовая з’ява, а ў больш доўгай перспектыве расійская нацыянальная валюта будзе ўсё больш узмацняцца ў адносінах да беларускай. Хоць неяк стрымліваць гэты рост нам дапамагае гандаль з Еўрасаюзам:

Леанід Заіка: “Каб не было трэціх краінаў, каб быў толькі чысты гандаль Беларусь-Расія, то нам бы прыйшлося дэвальваваць, дэвальваваць і дэвальваваць беларускі рубль у адносінах да расійскага”

Расійская нацыянальная валюта ў значна больш стабільным становішчы, чым беларуская. У гандлі з Расіяй мы прайграем 750 мільёнаў долараў штомесяц, кажа Леанід Заіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі