Легендарная вяслярка Кацярына Карстэн зможа выступіць на Алімпіядзе

Легендарная вяслярка Кацярына Карстэн зможа выступіць на Алімпіядзе

У панядзелак, 18 ліпеня, у будынку Нацыянальнга Алімпійскага камітэта праходзіць прэс-канферэнцыя з нагоды адхілення беларускіх байдарачнікаў і канаістаў ад Алімпіяды-2016.

Першапачаткова многія падумалі, што гадавая дыскваліфікацыя тычыцца ўсёй без выключэння нацыянальнай зборнай. Але НАК удакладняе, што праблема закранае толькі “ўсю мужчынскую зборную Беларусі па веславанні”.

Атрымліваецца, што легендарная беларуская вяслярка Кацярына Карстэн зможа ўзяць удзел у спаборніцтвах. Атлетка, якой сёння 44 гады, яшчэ ў 1996 годзе выйграла для суверэннай Беларусі першае алімпійскае золата.

Не распаўсюдзіцца дыскваліфікацыя і на іншых нашых вяслярак.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі выказвае катэгарычную нязгоду з дыскваліфікацыяй мужчынскай каманды.  

“Не маючы ніякіх доказаў і канкрэтных фактаў, сябры выканкама Міжнароднай федэрацыі каноэ тым не менш прынялі беспрэцэдэнтнае рашэнне, беспадстаўна пазбавіўшы беларскіх спартсменаў — сусветных лідараў у веславанні на байдарках і каноэ — права змагацца за медалі галоўнага спартыўнага форума чатырохгоддзя”, — гаворыцца ў адпаведным прэс-рэлізе.

Нагадаем, што ўначы 16 ліпеня стала вядома пра гадавую дыскваліфікацыю беларускай зборнай байдарачнікаў і канаістаў. Скандал разгарэўся пасля ў сувязі з тым, што ў красавіку 2016 года падчас збораў у Францыі на базу да беларускіх весляроў наведалася паліцыя і правяла ператрус. У СМІ прасочвалася інфармацыя, быццам у трэнера жаночай каманды знайшлі 16 таблетак мілдранату. Беларускія спартовыя чыноўнікі настойваюць, што трэнер сама прымала мілдранат паводле рэцэпту доктара.

У Міжнароднай федэрацыі каноэ паведамляюць, што атрымалі дадатковыя доказы вінаватасці беларускіх спарстменаў, таму і прынялі жорсткае рашэнне.

Легендарная вяслярка Кацярына Карстэн зможа выступіць на Алімпіядзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі