Лех Валенса адчыніў на польска-беларускай мяжы Браму свабоды
Брама свабоды з'явілася на польска-беларускай мяжы. Яе ўрачыстае адкрыццё з удзелам колішняга прэзідэнта Польшчы і кіраўніка легендарнага прафсаюза "Салідарнасць" Леха Валенсы адбылося ў памежных з нашай краінай польскіх Кабылянах. У манумент былі ўмураваныя фрагменты Берлінскай сцяны і цагліны з Гданьскай судаверфі, дзе зарадзілася "Салідарнасць". На браме выбітыя даты "1989-2009", а таксама словы Папы Рымскага Яна Паўла II: "Салідарнасць азначае быць разам з іншымі і ніколі супраць".
Як паведамляе Радыё Свабода, Валенса адзначыў сімвалічнасць адкрыцця брамы на шляху ў Беларусь. Зыходзячы з канцэпцыі аўтараў, манумент, усталяваны ў геаграфічным цэнтры Еўропы, нагадвае пра змены, якія прывялі да падзення камунізму ў Еўропе, а таксама пра тое, што Еўропа не заканчваецца на рацэ Буг.