Лені Кравіц усё ж прыедзе ў Мінск

Канцэрт Лені Кравіца, які мусіў адбыцца ў Мінску 1 лістапада і быў адменены з-за хваробы спевака, усё ж адбудзецца. Лені выступіць у "Мінск-Арэне" 19 снежня.


Нагадаем, амерыканская зорка  захварэла на ВРВІ і вымушаная была тыдзень знаходзіцца пад назіраннем лекараў.


Цяпер Лені цалкам здаровы і гатовы прэзентаваць беларусам свой свежы альбом "Strut". Квіткі на канцэрт, набытыя на 1 лістапада, сапраўдныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі