Летась у Беларусі прызналі 62 "экстрэмісцкія фармаванні"

"Спіс экстрэмістаў" складае Міністэрства ўнутраных спраў

"Спіс экстрэмістаў" складае Міністэрства ўнутраных спраў

На сёння ў Беларусі 169 "экстрэмісцкіх фармаванняў", прычым 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Для параўнання: у 2022 годзе ў "пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" было ўнесена 80 пазіцый.

За "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) з 2021 года асудзілі не менш як 130 чалавек. Праваабаронцы звяртаюць увагу, што, як правіла, гэты артыкул ідзе ў абвінавачванні разам з іншымі крымінальнымі артыкуламі.

Летась у пералік "экстрэмістаў" уключылі 11 медыя і пяць блогераў, музычны гурт "Tor band", праваабарончы цэнтр "Вясна", БАЖ, ЗБС, дзве буйныя суполкі салідарнасці і шэраг іншых грамадскіх аб'яднанняў і суполак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі