Магілёўца асудзілі на 5 гадоў за данаты ў полк Каліноўскага

Суд Магілёўскай вобласці

Суд Магілёўскай вобласці

20 лістапада Магілёўскі абласны суд вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Бараноўскаму, пішуць праваабаронцы.

Мужчыну судзілі закрытым судом за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання" (ч. 1 арт. 361-2 КК) і за "фінансаванне дзейнасці па выкарыстанні грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні і ваенных дзеяннях" (ч. 2 арт. 361-3 КК).

Гаворка ідзе пра два данаты, якія зрабіў Бараноўскі. У студзені 2022-га ён перавёў з свайго банкаўскага рахунку грошы структуры, якую прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Дакладная сума невядомая.

У красавіку таго ж года Бараноўскі зрабіў данат ужо на рахунак палка Каліноўскага.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі магілёўца ўвесну 2023 года. Суддзя Ірына Цяплова прысудзіла яму 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі