Лічба дня: 80% аўтараў падручнікаў не вядуць педагагічную дзейнасць
Толькі кожны пяты аўтар школьных падручнікаў — настаўнік-практык з установы сярэдняй адукацыі. Пра гэта на круглым стале расказала намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук.
А гэта значыць, што 80% аўтараў падручнікаў не вядуць педагагічную дзейнасць у школах, гімназіях і ліцэях.
"Распрацоўка навучальных дапаможнікаў сёння адбываецца праз конкурсны адбор, які праводзіцца з 1 верасня 2015 года. На сённяшні дзень падведзеныя вынікі па 37 навучальных дапаможніках, сярод аўтараў якіх кожны пяты — настаўнік-практык, які працуе ва ўстанове сярэдняй адукацыі", — цытуе БЕЛТА словы Валянціны Гінчук.