Лічба дня: сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі
У жніўні сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі склаў 28,9 рублі, інфармуе Белстат. Гэта менш за 15% ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
На 1 верасня ў нашай краіне афіцыйна было зарэгістравана 16300 беспрацоўных (за год лічба знізілася на 45,2%). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,4%.