Лідар "Алісы" Канстанцін Кінчаў шпіталізаваны з інфарктам

Лідар "Алісы" Канстанцін Кінчаў шпіталізаваны з інфарктам

Лідар "Алісы" 57-гадовы Канстанцін Кінчаў шпіталізаваны з інфарктам. Бліжэйшыя канцэрты рок-гурта ўжо адмененыя, інфармуе сайт alisa.net.

РІА "Новости" дадае, што Кінчаў знаходзіцца ў адной з клінік у Пецярбурзе (у якой менавіта, не паведамляецца, "каб не траўмаваць артыста").

Вядома, што 6 траўня канцэрт "Алісы" мусіў адбыцца ў Екацярынбургу, а 14-га — у Тэль-Авіве. Дарэчы, апошні яшчэ раней апынуўся пад пагрозай зрыву, паколькі ў Ізраілі з'явіліся заявы пра антысемітызм Канстанціна Кінчава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі