Лідар балгарскіх нацыяналістаў папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі

Адзін з кіраўнікоў балгарскай апазіцыйнай партыі “Атака” Марыа Пунчаў просіць палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён звярнуўся з адпаведным лістом асабіста да беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі. Балгарскі апазіцыянер заяўляе, што застаўся без працы праз фінансавыя праблемы ў сваёй партыі і цяпер нікуды не можа ўладкавацца. Немагчымасць знайсці працу ён звязвае са сваімі палітычнымі перакананнямі, паведамляе прэс-служба Ліберальна-дэмакратычнай партыі, да кіраўніцтва якога Пунчаў звярнуўся па дапамогу.  

Партыя “Атака” з’яўляецца ўльтранацыяналістычнай арганізацыяй, у ідэалогіі якой прасочваюцца расісцкія і ксенафобскія матывы. Яе прыхільнікі выступаюць супраць удзелу Балгарыі у Еўрасаюзе і НАТА.

Пунчаў заяўляе, што неаднаразова выказваўся за ўваходжанне Балгарыі ў ЕАЭС.

“Мне надакучыла жыць у калоніі ЕС і ЗША. Я і мая сям’я хочам жыць у нармальнай краіне, дзе будуць паважаць нашы погляды, палітычныя і на жыццё. Мая радзіма ператварылася для мяне і маёй сям’і з маці ў мачаху”, — напісаў Марыа Пунчаў у сваім лісце.

Партыя “Атака” на выбарах у парламент Балгарыі атрымала 23 месцы з 240, а на выбарах у Еўрапарламент у мінулым годзе не атрымала ніводнага мандата.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі