Лідара маладафронтаўцаў блакавалі ў доме бацькоў, кажуць пра крымінальную справу

Лідара маладафронтаўцаў блакавалі ў доме бацькоў, кажуць пра крымінальную справу

Лідара “Маладога фронту” (зарэгістраванага ў Чэхіі) Дзяніса Урбановіча міліцыянты заблакавалі ў доме бацькоў у Лагойскім раёне. Сілавікі кажуць, што хочуць апытаць яго па факце крымінальнага злачынства. 

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў праваабаронцам "Вясны", што дом Урбановічаў ачэплены міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным.

Разам з Дзянісам у доме знаходзяцца ягоныя браты — Арцём і Максім

"Сядзім у асадзе. Прыехалі ў цывільным — дзве машыны — і адна міліцэйская. Ачапілі, просяць выйсці на размову. Нібы нейкая крыміналка распачатая супраць нас братоў — у нас тут тры браты зараз. Нічога не кажуць. Кажуць выйдзіце паразмаўляць, даць тлумачэнні. Мы зачыніліся",паведаміў Урбановіч журналістам тэлеканала "Белсат".

Міліцыянты перакрылі машынамі дарогу з двух бакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі