Лідэр па сабраных подпісах Я. Берніковіч: Я уражаны такой актыўнасцю людзей

Больш за 3,5 тысячы чалавек падпісаліся ўжо за сябра Партыі БНФ Яраслава Берніковіча, які мае намер балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22. Праўдападобна, што гэта найбольшая лічба ў краіне.
Сам Яраслаў Берніковіч у інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што ён уражаны такой актыўнасцю людзей:

"За першыя чатыры дні збору сабрана была тысяча подпісаў. У нас такога ніколі не было! З 1999 года збіраю подпісы, ну 1300-1350 збіралі, а тут я сам быў уражаны гэтым".

Берніковіч адзначае, што подпісы збіраліся пакуль амаль выключна ў Глыбокім, а ў выбарчую акругу ўваходзяць акрамя Глыбоцкага яшчэ Ушацкі і Докшыцкі раёны.

Як паведамляе "Наша ніва", 2325 подпісаў ужо сабраў сябар Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Барысава прадпрымальнік Віктар Гарбачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі