Лілію Ананіч намалявалі ў выглядзе тэлепузіка
У Мінску невядомыя мастакі працягваюць клеіць на вуліцах выявы высокапастаўленых чыноўнікаў, у якіх высмейваюць іх дзеянні.
Новы персанаж вулічных графіці — міністр інфармацыі Лілія Ананіч, паказаная ў выглядзе тэлепузіка. Яе партрэт суправаджаецца надпісам: "Гэта я спрабую закрыць СМІ, дзе вы чытаеце навіны". Яе партрэт з'явіўся недалёка ад Інстытута журналісткі БДУ, піша nn.by.
Раней на такіх выявах ужо з'яўляліся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька (таксама ў вобразе тэлепузіка), міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, экс-міністр працы Марыяна Шчоткіна.
Фота: Наста Рагатко