Літва можа цалкам закрыць мяжу з Беларуссю — міністр унутраных спраў

Пункт пропуску на літоўскай мяжы / delfi.lt
Пункт пропуску на літоўскай мяжы / delfi.lt

На літоўскай мяжы ўзмацняецца кантроль і праверкі людзей, якія едуць з Беларусі і Расіі. Адпаведнае распараджэнне выдала міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце, піша DELFI.

Памежнікі будуць пільна правяраць дакументы і візы ў тых, хто едзе транзітам праз Літву. Білатайце не выключае, што літоўскую мяжу могуць цалкам закрыць, калі ўзровень пагрозы ў Літве зменіцца.

Дарэчы, з 1 студзеня 2023 года ў Літву не ўпусцілі 1200 грамадзян Беларусі і 1300 грамадзян Расіі.

Узмоцнены парадак пропуску грамадзян Расіі праз наземныя межы з Літвой ўведзены з 19 верасня 2022 года. Гэта звязана з расійскім уварваннем ва Украіну.

Цяперашняе ўзмацненне кантролю, верагодна, звязанае з абвешчаным пераходам у Беларусь Яўгена Прыгожына і групы вагнераўцаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі