Літва заблакавала вылучэнне грошай Беларусі ў рамках праграмы ЕС

Літва заблакавала вылучэнне грошай Беларусі ў рамках праграмы ЕС

Літва заблакавала вылучэнне грошай Беларусі ў рамках праграмы Еўрасаюза па трансгранічным супрацоўніцтве. Пра гэта заявіла прадстаўніца МУС Літвы Бажэна Забароўска-Здановіч.

"Усе выплаты былі спыненыя да атрымання ад Еўракамісіі тлумачэнняў па відавочных рызыках", — цытуе яе словы ТАСС. Прадстаўніца МУС Літвы ўдакладніла, што  адзін з замарожаных плацяжоў складаў каля 3 мільёнаў еўра.

Выплаты былі спыненыя адразу пасля абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Па словах Бажэны Забароўскай-Здановіч, Літва асцерагаецца, што беларускія ўлады будуць выкарыстоўваць гэтыя грошы не па прызначэнні.

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва мае на мэце развіццё рэгіёнаў на мяжы Беларусі, Літвы і Латвіі. Сёлета ЕС планаваў вылучыць на яе 18,4 мільёна еўра, у наступным годзе — 10,7 мільёна еўра, а ў 2022-2024 гадах — 3,5 мільёны еўра.

Дарэчы, 2 кастрычніка Еўрасаюз увёў візавыя і фінансавыя санкцыі супраць 40 прадстаўнікоў Беларусі. У "чорны спіс" трапілі 28 чалавек з сілавых структураў і 12 чальцоў Цэнтрвыбаркама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі