Літва заяўляе, што беларускі верталёт МІ-24 парушыў яе паветраную прастору
24 жніўня беларускага амбасадара Валерыя Бараноўскага выклікалі ў МЗС Літвы і ўручылі яму ноту пратэсту.
Як паведамляецца на сайце МЗС Літвы, 23 жніўня ў 18:50 беларускі верталёт Мі-24 каля Медзінінкяя парушыў дзяржаўную мяжу Літоўскай Рэспублікі.
У ноце змяшчаецца заклік патлумачыць акалічнасці інцыдэнта і не дапускаць паўтору такіх парушэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.