Ліза Міхальчук: Звычайны чалавек можа тут лёгка страціць розум
Фестываль мастацтва “Дах-9” адкрыўся ў Мінску і ў першы ж дзень выклікаў хвалю супрацьлеглых эмоцый (Фотарэпартаж) 25 жніўня адбылося адкрыццё міжнароднага фестывалю мастацтва “Дах-9”.
Вядома, што ў дзень адкрыцця выставы людзі збіраюцца там не дзеля таго,
каб разглядаць мастацкія працы, а каб сустрэць усіх разам,
у адным месцы.
То бок, “Дах-9” стаў месцам спаткання, здавалася, паловы гораду. Толькі і было чуваць, маўляў, неверагодна! Тут жа ўвесь Мінск!
Падчас вандровак па залах з экспазіцыяй , Еўрарадыё паспрабавала сабраць меркаванні публікі, каб аб’ектыўна паказаць ўражанні горада ад такой гучнай падзеі.
“Сказаць, што тут нешта зусім ужо прымітыўнае — не скажаш. Цікавага шмат. Усё тут, больш-меньш прадстаўляе мастацтва ў кантэксце еўрапейскага развіцця”, — кажа мужчына, які доўгі час медытуе на жанчыну, што ўглядаецца ў вочы маскі.
Каля сцэны сустрэлася парачка, малады чалавек і дзяўчына. “Ну, нармальна ўсё. Хоць нешта адбываецца ў Беларусі, гэта ж крута! Але я быў на розных выставах па ўсім свеце і бачу розніцу! — кажа малады чалавек.
Там ёсць моманты, калі людзі працуюць, і яны робяць гэта натхнёна і ведаюць сваю справу. Гэта не выглядае, як піянерскі лагер, ці як нейкая рэч, якую “намуцілі” за 15 хвілін, за паўгадзіны, за палову працоўнага дня. Тут няма нейкіх закуточкаў, дзе можна было б доўга разглядаць пэўныя экспанаты. Але, вядома, усё гэта радасна, што гэта ўсё адбываецца, вельмі радасна! Таму што ў нашай адсутнасці ўсяго, гэтая выстава — проста “манна нябесная”. Вялікі дзякуй арганізатарам”.
Кампанія трох маладых журналістак скардзілася на інфармацыйны голад: “Нам не хапае інфарматыўнасці. Мы хацелі б атрымаць праграму, ці глянуць на прэс-рэліз.
Нажаль, нам сказалі, што гэта можна зрабіць толькі ў інтэрнэце. Нам вельмі не хапае нейкіх флаераў, указальнікаў, больш падрабязнай інфармацыі, каб было бачна, куды мы прыйшлі і каб мы ведалі імёны”.
“Асноўны мінус гэтай падзеі — гэта вялізная колькасць абсалютна розных прац. Я кажу не пра тэматыку прац, а пра іх ўзровень. Калі я, мастацтвазнаўца, гляджу на гэтую выставу, я бачу, што яна такая няроўная, што недзе адбываецца поўны правал, а недзе раптам ў нейкім закутку з’яўляецца абсалютна цудоўная, шыкоўная карціна ці фотаздымак.
Я сама не магу спакойна вылучыць з усяго гэтага нешта цікавае, а што казаць пра звычайнага гледача? Не прафесіянала? Я думаю, што звычайны чалавек можа лёгка страціць тут розум. Ён дакладна не здолее вылучыць з гэтай кучы мастацтва “пярліну”, — кажа мастацтвазнаўца Ліза Міхальчук і пакідае наведвальнікам выставы параду.
“Я раю вам не спрабаваць зразумець кожны твор мастацтва, таму што яны такія розныя, што спадабацца вам яны ніяк не змогуць. Калі ж вы паспрабуеце “ўваткнуць” у кожную работу, то вам ніколі не хопіць моцы дайсці да вашага твору, да працы, якая будзе самай цудоўнай выключна для вас на гэтай выставе”.
Таццяна Гаранская, таксама мастацтвазнаўца, але больш сталага пакалення, мае супрацьлеглае меркаванне : “Я лічу, што выстава проста грандыёзная. Алесь Родзін і Мітрыч — гэта мастакі міжкантынентальнага маштабу. Яны змаглі зрабіць такую глабальную выставу, якая ўвабрала ў сябе сацыяльны аспект існавання мастака ў сучасным грамадстве”.
Максім Жбанкоў, культуролаг, задаецца адвечным пытаннем, маўляў, “а што далей?”: —
“Глядзіце — цяпер вы можаце ўсё. Але што потым? А потым ваша стужка скончыцца, потым зачыніцца выстава і маладыя масткаі пойдуць па сваіх прытулках і зноў не будуць ведаць, дзе яны наступныя два гады змогуць паказаць свае смелыя, безнадзейныя працы поўныя адчаю”.
Нагадаем, што выстава працягнецца да 20 верасня. Арганізатары абяцаюць, што экспазіцыя будзе мяняцца кожны тыдзень, а штодзень аматараў мастацтва запрашаюць на канцэрты, спектаклі, паэтычныя вечарыны, перфомансы і семінары.