Лондан анансаваў вылучэнне найбуйнейшага пакета вайсковай дапамогі для Украіны

Лондан

Лондан / pixabay.com

Вялікабрытанія анансавала вылучэнне найбуйнейшага пакета вайсковай дапамогі для Украіны на 500 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (гэта больш за 617 млн долараў). Гэтыя сродкі павінны забяспечыць пастаўкі на фронт боепрыпасаў, ракет і дронаў, піша Hromadske са спасылкай на брытанскі ўрад.

Дроны закупяць у Вялікабрытаніі. Мінабароны гэтай краіны таксама дашле сродкі для адбіцця нападу на сушы, у моры і ў паветры. Мяркуецца, што Украіне будуць перададзеныя:

  • 60 лодак, у тым ліку рэйдавыя і вадалазныя катэры, а таксама марскія гарматы; 
  • больш за 1600 ударных і супрацьпаветраных ракет, а таксама дадатковыя ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow; 
  • больш за 400 адзінак тэхнікі, з іх 160 абароненых транспартных сродкаў Husky, 162 бронемашыны і 78 усюдыходаў;
  •  амаль 4 мільёны патронаў да стралковай зброі.

Чакаецца, што прэм'ер-міністр краіны Рышы Сунак абвесціць аб выдзяленні дапамогі сёння падчас візіту ў Польшчу. Там пройдуць ягоныя перамовы з польскім калегам Дональдам Тускам, яны будуць казаць пра паглыбленне двухбаковых стасункаў. Пытанне еўрапейскай бяспекі і падтрымкі Украіны кіраўнікі ўрадаў Вялікабрытаніі і Польшчы абмяркуюць на сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня за вылучэнне дапамогі Кіеву прагаласавала Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі