Палата прадстаўнікоў адобрыла выдзяленне ваеннай дапамогі Украіне

Кіеў

Кіеў

Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса зацвердзіла новы пакет ваеннай дапамогі Украіне. Кіеву будуць выдзелены 61 мільярд долараў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў падтрымку ЗША "жыццёва важнай". Па яго словах, гэтыя грошы дапамогуць выратаваць тысячы жыццяў. А ў Крамлі каментуюць іначай, пагражаючы тым, што новы транш прывядзе "да гібелі яшчэ большай колькасці ўкраінцаў".

У пакеце, які зацвердзіла Палата прадстаўнікоў, прадугледжаная таксама перадача 26,4 мільярда долараў на падтрымку Ізраіля (з іх 9,1 мільярда — гуманітарная дапамога Газе). Яшчэ 8,1 мільярда дрлараў перададуць саюзнікам у Азіяцка-Ціхаокеанскім рэгіёне (у тым ліку Тайваню), на "супрацьдзеянне камуністычнаму Кітаю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі