Лукашэнка 8 ліпеня ляціць у Расію
Кіраўнік краіны прыме ўдзел у мерапрыемствах самітаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС, якія пойдуць у Уфе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 ліпеня зробіць рабочы візіт у горад Уфа Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.
Ён прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч міждзяржаўнага аб'яднання БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы. Кіраўнік Беларусі таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.